понедельник, 13 февраля 2023 г.

Кантрольная работа

 Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове, якую будзем пiсаць 16 лютага.


1. Вызнач скланенне назоўнікаў. Запішы гэтыя назоўнікі ў тры слупкі.
          1 скл.                           2 скл.                       3 скл.
   Сонейка, лес, ноч, сасна, поле, косць, край, печ, двор, гусь, кроў, дзяўчынка, боль, бабуля.
 
2. Пастаў дадзеныя назоўнікі ў форму роднага склону (няма каго? чаго?)
Лес - ----------------------- (Р. с.)
Хата - ---------------------- (Р. с.)
Дрэўца - ------------------- (Р. с.)
Боль - ----------------------- (Р. с.)
Лісце - ---------------------- (Р. с.)
Матуля - ------------------- (Р. с.)


3. Праскланяй словы, выдзелі канчаткі.
Н. с. Лес, поле, печ, парта.
Р. с.
Д. с.
В. с.
Т. с.
М. с.
 
   
4. Запішы назоўнікі ў патрэбным склоне, абазнач склон, выдзелі канчаткі.

    Пралятаць над (лес), дзякуючы (сябры), падысці да (возера), сярод (птушкі), сядзець на (лаўка), стаяць на (сцяжынка).

 
5. Прачытай. Спішы сказы. Падкрэслі галоўныя члены сказа. Знайдзі  і вызначы ва ўсіх назоўніках лік і склон.   
    Вавёрка загадзя рыхтуецца да зімы. Яна з восені сушыць грыбы, збірае жалуды і арэхі. Вавёрка хавае іх пад мох.

 

 


Комментариев нет:

Отправить комментарий