пятница, 23 декабря 2022 г.

Пазакласнае чытанне

Рыхтуемся да ўрока пазакласнага чытання, якi адбудзецца  27 студзеня  (пятнiца) .
Чытаем кнiгi на тэму "У дзiвосным свеце мастацтва" .

Прыкладны спiс твораў:



1. Тамара Бунта. «Урок музыкі».
3. Авяр ян  Дзеружынскі. «Наш беларускі ручнік».
5. Уладзімір Карызна. «Іграй, жалейка, не змаўкай…».

Наш беларускі ручнік
А.  Дзеружынскі

З каласоў жытнёвых ён сатканы, 
Наш ручнік, наш беларускі ўзор. 
Васільком, пралескай вышываны,
 Хвалямі блакітнымі азёр.

 Наш ручнік, як золата, свяціцца,
 Кветкамі вясновымі цвіце
I ў прасторных хатах, у святліцах 
На вяселлі радуе гасцей. 

Быццам веюць ветрыкам дубровы
 I прыемнай свежасцю сады,
 I пад лёгкі шолах ручніковы 
Песні, пацалункі маладых. 

Зіхаціць ручнік наш саматканы, 
Родны беларускі наш узор, 
 I глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор.  

Комментариев нет:

Отправить комментарий