Рыхтуемся да
кантрольнай работы па беларускай мове, якую будзем піcаць 25 кастрычніка (аўторак).
Выканай прыкладныя заданнi.
1. Прачытайце і вызначце, дзе тэкст.
Запішыце тэкст.
Прыйшоў
вясёлы май. Квітнеюць сады. Над кветкамі гудуць пчолы. У траве скачуць конікі.
Пяюць чыжы. На лузе зацвілі дзьмухаўцы.
У Зоі ёсць кот Васька. Красуецца кучаравая
бярозка. Маша вельмі любіць чытаць казкі.
2. Закончы выказванне, выбраўшы правільны
адказ. Запішы ў сшытак.
Тэкст – разважанне – гэта …
·
тэкст,
у якім расказваецца пра падзеі, якія адбываюцца паслядоўна.
·
тэкст,
у якім падрабязна апісваецца адзін або некалькі прадметаў.
·
тэкст,
у якім нешта тлумачаць, даказваюць або разважаюць аб прычынах падзей і з'яў.
3. Прачытайце сказы, вызначце іх
парадак і запішыце, каб атрымаўся тэкст.
Зацвіла
яблыня. Прыйшла вясна. Распусціліся пупышкі на дрэвах. Расла ў садзе яблыня.
Бяруць пчолкі мёд з кветачак і нясуць
яго ў вулей.
4. Прачытайце тэкст, яго план. Ці
адпавядае паслядоўнасць пунктаў плана паслядоўнасці частак у тэксце? Запішыце выпраўлены план.
Барсук
Каля вялікай сасны жыў у нары барсук. Цёплымі
летнімі начамі ён вылазіў з нары на свежае паветра.
Аднойчы барсуку вельмі захацелася мёду.
Вылез ён з нары і пайшоў па лесе. Знайшоў барсук асінае гняздо, паласаваўся
мёдам і зноў пайшоў спаць.
Падыходзіла да барсуковай нары ліса. Раіла ліса
барсуку пагуляць. Але барсук баяўся застацца без нары і не вылазіў.
План
1.
Захацелася барсуку мёду.
2. Раіла
ліса барсуку пагуляць.
3. Жыў у
нары барсук.
5. Дапоўніце сказы аднароднымі членамі,
запішыце сказы.
У нашых
рэках водзяцца шчупакі, -------, --------, -------.
Комментариев нет:
Отправить комментарий