воскресенье, 8 мая 2022 г.

Кантрольная работа

 

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме «Часцiны мовы», якую будзем пiсаць 12 мая.

Прыкладныя заданнi:

1. Размяркуйце словы ў тры слупкі (назоўнік, прыметнік, дзеяслоў).

   Школа, працаваць, зялёны, прыгожы, чырвоны, хата, вучыцца, праца, працоўны, смяяцца, добры, цукерка, бягуць.

2. Ад назоўнікаў адзіночнага ліку ўтварыце назоўнікі множнага ліку. Запішыце словы парамі.

   Дзень - …, сябар - …, хлопчык - …, парта - …, дзяўчынка - …, тэлефон - …, унук - … .

3. Спішыце словазлучэнні. Вызначце род прыметнікаў.

   Добры таварыш, клапатлівая матуля, шырокае поле, прыгожае калье, залаты медаль, цікавая казка.

4. Ад назоўнікаў утварыце дзеясловы. Запішыце словы парамі. Абазначце ў дзеясловах корань.

   Вучоба - …, размова - …, свет - …, пісьмо - …, сустрэча - …, маляванне - …, гоман - … .

5. Са слоў складзіце і запішыце сказ. Падкрэсліце галоўныя члены сказа. Над кожным словам запішыце часціну мовы.

   дзеці, гарадскі, у, хадзілі, экскурсію, на , парк

Комментариев нет:

Отправить комментарий