Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове, якую будзем пiсаць у чацвер (3 сакавiка).
Прыкладныя заданнi.
1.
Спішы. Падкрэслі лішняе слова ў кожным радку. Абазнач корань у роднасных
словах.
Гусяня, гусак, гузак,
гусіны.
Суд, суддзя, судзіць,
посуд.
Гара, горка, гора,
гарыстая.
Душ, душа, душавы.
2.
Устаў патрэбныя літары. Спішы.
Вецер – в..тры, цэгла –
ц..гляны, снег – сн..гі, стол – ст..лы, стрэльба – стр..ляць.
3.
Прачытай. Выпішы формы аднаго і таго ж слова. Абазнач у іх корань і канчатак.
Хата, у хаце, сшытак, хатай,
хацець, дамы, хату.
4.
Прачытай. Утвары аднакаранёвыя словы з чаргаваннем зычных у корані. Запішы па ўзоры.
Абазнач корань.
Узор: вуха – вушка, луг – лужок.
Дарога - …, гарох - …,
сук - …, круг - …, бераг - …, сад - …, крук - … .
5.
Прачытай словы. Падбяры да іх і запішы праверачныя словы.
Ка..ка - …, дзя..ка - …, ко.. - …, лу.. - … , ву..іць
- …, дож.. - … .
Комментариев нет:
Отправить комментарий