Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове,
якую будзем пiсаць 25 сакавiка (чацвер).
Прыкладныя заданнi:
1. Спiшы
словы. Падкрэслi
зычныя лiтары.
Лiса, воўк, мядзведзь, лось, бабёр, рысь.
2. Запiшы
лiтары.
Злучы ў пары.
Ж Ч
Дж
П
Б
Ш
Г Т
Д
С
З Х
3. Спiшы
сказы. Падкрэслі літары, якія паказваюць, што ў слове ёсць мяккія гукі.
Зязюля гнязда не робіць. Яна падкідвае яйкі ў чужыя гнёзды.
4. Спішы словы, падкрэслі тыя з іх, у якіх усе
зычныя цвёрдыя.
Цішыня, сонца, лес, туман, дзяцел, сарока, ліса, золата.
5. Спішы словы, устаўляючы патрэбныя літары.
Падкрэслі тыя словы, якiя могуць быць праверачнымi.
Гры(п/б) – грыбы, грыбкі;
ду(б/п) – дубкі, дубок;
лы(ж/ш)ка – лыжкі, лыжачкі;
даро(ж/ш)ка – дарожачка, дарожкі;
сту(ш/ж)ка – стужкі, стужачка.
Комментариев нет:
Отправить комментарий