Рыхтуемся да наступнага
ўрока пазакласнага чытання, якi адбудзецца
5 лютага.
Чытаем беларускiя народныя казкi.
Што прачытаць?
1. "Зайкава хатка".
2. "Як курачка пеўніка ратавала».
3. «Як кот звяроў напалохаў».
4. «Баран – бок абадран».
5. «Не сілай, а розумам».
6. «Пшанічны каласок».
7. «Коцік, пеўнік і ліса».
8. «Залаты птах» (беларускія чарадзейныя казкі). Зборнік.
9. «Беларускія народныя казкі» Зборнік.
Дзе знайсці?
У дамашняй, школьнай, гарадской
або раённай бібліятэцы.
Работа з кнігай
1. Прачытай выбранную кнігу.
2. Падрыхтуйся прадставіць
сваю казку або зборнік казак па плане:
1) Назва.
2) Падзеі, якія адбываліся
з галоўным героем (коратка).
3) Што асабліва
спадабалася?
3. Зрабі малюнак да
прачытанай казкі.
4. Падумай і адкажы.
· Чаму казкі называюць народнымі?
· Якія канцоўкі казак ты ведаеш?
· А які пачатак казак табе падабаецца?
5. Прымі ўдзел у падрыхтоўцы выставы кніг «Беларускія народныя казкі» (пра жывёл, бытавыя, чарадзейныя).
Комментариев нет:
Отправить комментарий