понедельник, 16 ноября 2020 г.

Кантрольная работа

 

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме «Гукі і літары», якую будзем пісаць у аўторак (24 лістапада).


Прапаную выканаць прыкладныя заданнi:

1. Спішыце літары і дапішыце галосную літару, якой не хапае.

а, э, у, ы, і, е, ё, ю, я, ____

а, о, у, i, э, е, ё, ю, я, ____ .

2. Спішыце словы і запішыце колькі літар і колькі гукаў у гэтых словах.

Клас - __ л., __ г.; дом - __ л., __ г.; зайчык - __ л., __ г.; дзякуй - __ л., __ г.; дождж –  л., г.; цень -  л., г.

3. Спішыце. Якімі гукамі адрозніваюцца словы? Алоўкам падкрэсліце адпаведныя літары.

 Сам - сад, тата – мама, рак – мак, рука - мука.

4. Спішыце. Пастаўце націск у словах.

Вучань, сяброўка, бабуля, школа.

5. Складзіце са слоў сказы і запішыце.

Сябры, школу, у, спяшаюцца.

Адлятаюць, краiны, цёплыя, у, птушкi.


Комментариев нет:

Отправить комментарий