Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме "Назоўнiк", якую будзем пiсаць 19 лютага.
Прапаную выканаць прыкладныя заданнi:
1. Выпішы назоўнікі мужчынскага роду, вызнач канчаткі.
Мора,
грыб, вавёрка, лета, надвор`е, хлеб, зiма, дзень, вулiца, моладзь, вецер,
палiто, выпадак, дуб,
дзяўчынка, сонейка, сцежка, мароз, неба, дзiк, поле, край, дзядуля,
акно, тата.
2. Змяні назоўнікі у дужках,
як патрабуе сэнс. Ужывай, дзе трэба, прыназоўнікі. Запішы. Абазнач род, склон
назоўнікаў.
Спяваць (аб чым?) (вясна, лета, дом).
Падышоў (да каго?) (брат, сястра, дзiця).
Любавацца
(чым?) (мора, ружа, лес).
3. Праскланяйце назоўнікі, ужываючы, дзе патрэбна, прыназоўнікі.
Н.
с. Зiма, сшытак, дрэва.
4. Пры спісванні назоўнікі, якія стаяць у
дужках, ужывай у множным ліку. Вызнач склон. Устаў прапушчаныя літары.
Над
б..розай жаўталiстай (зорка) ззяюць прамянiста. (Зубр) пасвiлiся на паляне. У
п..нале л..жаць (ручка) i (аловак). На дрэве ся..елi (птушка).
5.
Устаў назоўнік коцік, як патрабуе сэнс. Запішы тэкст. Абазнач канчатак
гэтага назоўніка ва ўсіх сказах. Вызнач яго склон.
У
Волечкi з '
явiўся
маленькі ______ . Дзяўчынка вельмi ўзрадавалася
_______ . Яна заўсёды гуляе з _______. Дзяўчынка кормiць ________
малаком i мясам. Мама часта купляе для _______ свежую
рыбку. У школе Волечка часта сумуе па _______ .
Комментариев нет:
Отправить комментарий