среда, 23 января 2019 г.

Пазакласнае чытанне


Рыхтуемся да ўрока пазакласнага чытання, якi адбудзецца  1 лютага (пятнiца) .

Чытаем кнiгi на тэму "У дзiвосным свеце мастацтва" .

Прыкладны спiс твораў:



1. Тамара Бунта. «Урок музыкі».

3. Анатоль Дзеружынскі. «Наш беларускі ручнік».
5. Уладзімір Карызна. «Іграй, жалейка, не змаўкай…».


Наш беларускі ручнік
Анатоль Дзеружынскі

З каласоў жытнѐвых ён сатканы, 
Наш ручнік, наш беларускі ўзор. 
Васільком, пралескай вышываны,
 Хвалямі блакітнымі азёр.

 Наш ручнік, як золата, свяціцца,
 Кветкамі вясновымі цвіце
I ў прасторных хатах, у святліцах 
На вяселлі радуе гасцей. 

Быццам веюць ветрыкам дубровы
 I прыемнай свежасцю сады,
 I пад лёгкі шолах ручніковы 
Песні, пацалункі маладых. 

Зіхаціць ручнік наш саматканы, 
Родны беларускі наш узор, 
 I глядзіш, глядзіш зачараваны –
На дзівосны, казачны ўбор. 

6 комментариев: