пятница, 7 декабря 2018 г.

Кантрольная работа

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме "Сказ", якую будзем пiсаць 11 снежня.

Прапаную выканаць прыкладныя заданнi:

1.     Выпiшыце  сказ, падкрэслiце дзейнiк i выказнiк.

Ззяюць на сонцы буйныя кроплі вады.
прыгожая раніца
кроплі ззяюць на

2.     Спiшыце сказы. Падкрэслiце аднародныя члены сказа.
Свішча і спявае івалга. Ластаўкі, буслы, шпакі адляцелі ў вырай. Вецер прабег па жыце і заціх у кустах. Летам рыхтуй сані, а зімой калёсы. Зімой сонца свеціць, але не грэе.

3.     Спiшыце сказы. Пастаўце дзе трэба коскi.
Дзень  быў ветраны але цёплы. Лес гамонiць i спявае. Маша Таня і Лена любяць маляваць. Крамяныя баравікі  ружовыя сыраежкі хаваюцца ў траве.

4.     Запiшыце сказ, змяняючы словы ў дужках,  як патрабуе сэнс.  Пастаўце коскi. Падкрэсліце аднародныя члены сказа.
У лесе дзядуля назбіраў  поўны кошык (баравік  падасінавік рыжык).
Дзяўчынка  назбірала  на лузе ( чырвоны  белы  сiнi)  кветак.
На прадпрыемствах Беларусі вырабляюцца (трактар аўтамабіль  халадзільнік тэлевізар). 

5. Складзiце  са слоў сказы, пастаўце коскi, падкрэслiце аднародныя члены сказа.
Хмары, неба, вечар, сівыя, пад, зацягнулі, цяжкія.
Толькі, зімой, свеціць, але, сонца, не грэе.
Узлесках, чырвонагаловыя, растуць, падасінавікі, духмяныя рыжыкі, на.
 



Комментариев нет:

Отправить комментарий