Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме "Склад слова", якую будзем пiсаць 6 сакавiка.
Прыкладныя
заданнi:
1 1.
Ад
дадзеных слоў пры дапамозе прыставак (за- , пера-, пад-, пры-) утварыце
аднакаранёвыя словы. Запішыце іх. Вызначце прыстаўку.
Бегчы, ісці, плыць.
2.
Запішыце
словы з супрацьлеглым значэннем. Абазначце прыстаўкі.
Забегчы - …, уключыць - …, адкрыў -
…, прывезці - … .
3.
Спішыце
словы. Абазначце ў іх суфіксы.
Школьны, бярозка, столікі, ранняя,
грыбок, пакупнік, курачка, ляснік.
4.
Разбярыце словы па саставу.
Сцежка, дрэўца, прыбрэжная, дожджык,
бабраняты, брацікі, паляцелі,
мамачка.
5. Са слоў
складзіце і запішыце сказы. Абазначце корань у аднакаранёвых словах.
Горадзе,
вуліцы, нашым, у, шырокія. Раніцы, з,
самай, да, ночы, позняй, па, іх, транспарт, гарадскі, ходзіць. Люблю, горад, я,
свой.
Комментариев нет:
Отправить комментарий