понедельник, 4 декабря 2017 г.

Кантрольная работа

Рыхтуемся да кантрольнай работы па беларускай мове па тэме "Сказ".

Прапаную выканаць прыкладныя заданнi. 


                    

          1. Прачытай сказы. Выпiшы клiчныя сказы.

    Чаму птушкі адлятаюць у вырай? Якое ўсюды хараство! Маладыя сосны і бярозы цягнуцца да сонца. Ой, як не хочацца расставацца!



    2. Спішы сказы. Пастаў патрэбныя знакі прыпынку.

        На лузе квітнеюць рамонкі

        Што расце на агародзе

        Няхай збудуцца ўсе твае мары

        Высокія хвоі дастаюць аж да неба

        Дзе ты жывеш

        Колькі фарбаў падарыла восень дрэвам



    3. Спішы сказы. Падкрэслі ў іх галоўныя члены сказа.

      У парку дзеці ўбачылі прыгожыя дубы. У блакітным небе ляцяць жураўлі.

4. Дапоўні сказы даданымі членамі сказа. Запішы іх.

       … расце ліпа. Мароз скаваў … . Хмара навісла … .



    5. З асобных слоў складзі і запішы сказы.

      Зямля, прачынаецца, сон, ад, зімовы. З, раніцы, да, вечар,  ідзе, дробны, дождж.

 

Комментариев нет:

Отправить комментарий