пятница, 21 апреля 2017 г.

Кантрольная работа

Рыхтуемся да кантрольнай работы па тэме "Слова", якая запланавана на 27 красавiка.

Прыкладныя заданнi.

1.    а) Знайдзiце i выпiшыце слова, якое абазначае рыбу:
    Крапiва, ластаўка, шчупак, смелы, возера.
б) Знайдзiце i выпiшыце слова, якое абазначае кветку:
   Яблыня, чырвоны, пчала, ружа, сад.
в) Знайдзiце i выпiшыце слова, якое абазначае дрэва:
   Сад, рабiна, яблык, разумны, дождж.
г) Знайдзiце i выпiшыце слова, якое абазначае птушку:
   Заяц, парэчкi, верабей, халодны, камар.

2.    Прачытайце. Выпiшыце словы, якiя абазначаюць назвы прадметаў.
Чырвоны, грыб, iдзе, дождж, вецер, бяжыць, дрэва, расце, мокры, гарачы, ягады, дзяўчынка, дзьме, зялёны, бабуля.

3.    Запiшыце ў дужках пытаннi хто? або што?
Неба (…), вецер (…), хлопчык (…), зямля (…), ластаўка (…), чалавек (…), рака (…), птушка (…), лес (…), карась (…).

4.    Прачытайце сказы. Выпiшыце толькі тыя сказы, у якiх ёсць словы, якiя абазначаюць прыметы прадметаў.
1)   Прыйшла вясна.
2)   Шпакі пасялiліся ў шпакоўні.
3)   Льецца звонкая песня.
4)   Сонейка садзілася за высокія дрэвы.

5.    Дапішыце ў сказы словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў.
Каля плота … лавачка. На ёй … дзядуля.
 


 

Комментариев нет:

Отправить комментарий