Рыхтуемся да ўрока пазакласнага чытання на тэму «Мой родны кут,
як ты мне мілы…» (кнігі пра Радзіму), які адбудзецца ў пятніцу (20
лістапада).
Што прачытаць?
1.Раіса Баравікова, Уладзімір Ліпскі «Пра Бусю, які жыве на
Беларусі». 2.Уладзімір Ліпскі «Я тут жыву». 3.Валянцін Лукша «Адзіны ў свеце край». 4.Уладзімір Мазго «Адкрывай свой родны край». 5.Iван Муравейка «Вадзіца з
крыніцы», «Растуць дзеці». 6.Мікола Пазнякоў «У родным краі». 7.Артур Вольскі «Выйшаў зайчык пагуляць». 8.Анатоль Грачанікаў «Зорны палёт». 9.Уладзімір Караткевіч «Белавежская пушча».
Дзе знайсці?
У дамашняй,
школьнай, раённай або гарадской бібліятэцы.
Работа з кнігай
1.Прачытай кнігу з прапанаванага спіса (або выберы сваю па
тэме ўрока). 2.Зрабі малюнак да прачытанай кнігі (па жаданні). 3.Падрыхтуй выразнае чытанне верша пра Радзіму або ўрыўка з
прачытанай кнігі. 4.Прынясі кнігу па тэме на ўрок, прымі ўдзел у стварэнні кніжнай
выставы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий